Новости
11.02.2026
20 лютага адбудзецца анлайн-дыктоўка па беларускай мове на радыё “Культура”
20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, на радыё “Культура” будзе праведзена анлайн-дыктоўка па беларускай мове. Мерапрыемства арганізавана сумесна Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і радыёканалам “Культура”.

Дыктоўка адбудзецца ў пятніцу, 20 лютага, з 13.00 да 14.00 у памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 15.
Праслухаць і прыняць удзел у дыктоўцы можна:
· на радыёхвалі 102.9 FM (радыё “Культура”);
· у анлайн-фармаце на сайце www.radiokultura.by;
· праз Нацыянальны радыёплэер (radioplayer.by);
· а таксама з дапамогай разумнай калонкі Аліса.
Так же можно почитать...