Новости | Управление по образованию администрации Московского района г. Минска
РУС БЕЛ
 
Режим работы:
Пн-Чт: 8:45-18:00
Пт: 8:45-16:45
Перерыв: 13:00-14:00
Сб-Вс, праздн. дни – вых.

Новости

28.02.2023

Візітная картка мікрараёна: тапаніміка Малінаўкі

Дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Гімназія № 174 г. Мінска”

220025, г. Мінск, вул. Касманаўтаў, 15\2

 

 

 

 

Конкурс навукова-даследчых краязнаўчых работ

Намінацыя “Гісторыя роднага краю”

 

 

Візітная картка мікрараёна: тапаніміка Малінаўкі

 

 

 

 

Аўтар: Адамушка Вера Паўлаўна,

ДУА «Гімназія № 174 г. Мінска»,

7 «А» клас

 

 

Навуковы кіраўнік:

Казлова Ганна Васільеўна,

ДУА “Гімназія №174 г.Мінска”,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

м.т.  +375291238236

 

 

                                                                 

                                                       

                                                 

                                               

 

 

 

 

 

Мінск, 2023

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

НАЗВЫ – ЛЮСТЭРКА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ

1.1. На месцы былых пасяленняў

1.2. Тапонімы мікрараёна

1.3. Назвы невялікіх аб’ектаў

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТКІ

 

 

3

5

 

6

7

10

11

12

 

 

 

 

 

 

 

 

                                         


 

УВОДЗІНЫ

 

З самых старажытных часоў людзі пазнаюць і асвойваюць землі, даюць назвы мясцінам.  Многія падзеі нашага жыцця  ўспрымаюцца праз назвы. З’яўляючыся выражэннем ментальнасці людзей, іх светаадчування, культуры, звычаяў, назвы – неад’емная частка сучаснай цывілізацыі, унікальнае тапанімічнае асяроддзе. У дадзеным кантэксце можна прывесці словы акадэміка Д.С. Ліхачова: “Помнікам духоўнай  культуры асобага роду з’яўляюцца  гістарычныя назвы – назвы  нашых гарадоў і вёсак , вуліц і плошчаў. Яны служаць арыенцірамі  ў часе і прасторы, ствараючы гістарычна-культурны воблік краіны” [3,с.15].

Сёння значна ўзрастае актуальнасць грунтоўных ведаў пра свой край, яго гісторыю. У пошуках шляхоў духоўнага адраджэння грамадства мы ўсё часцей звяртаемся да краязнаўства.  Важнасць краязнаўчай работы нельга пераацаніць, таму што ў ёй вытокі выхавання патрыятызму, любові да малой радзімы [4,с.216].

Вывучэнне геаграфічных назваў адкрывае вялікія магчымасці па вывучэнні свайго краю, яго гісторыі, геаграфіі.

Мэта працы: вывучэнне малой радзімы праз даследаванне тапонімаў і мікратапонімаў мясцовасці мікрараёна Малінаўка.

Задачы:

  • вывучыць гістарычна-краязнаўчы матэрыял свайго мікрараёна шляхам назірання, збору даных, іх апрацоўкі і аналізу;
  • вызначыць фактары, якія паўплывалі на з’яўленне назваў  мікрараёна;
  • правесці апытанне мясцовых жыхароў аб адметных мясцінах, мікратапонімах;
  • скласці слоўнік тапанімічных аб’ектаў.

Аб’ект даследавання: тапонімы і мікратапонімы мікрараёна і яго ваколіц.

Прадмет даследавання: гістарычныя і этнаграфічныя аспекты паходжання тапонімаў і мікратапонімаў.

Актуальнасць. Дзеці, асабліва гарадскія, так мала ведаюць свае карані, гісторыю малой радзімы, яе традыцыі і спадчыну.  Мала хто ведае, што стаіць за геаграфічнымі назвамі мясцовасці.

Сабраны матэрыял будзе прадстаўляць каштоўнасць пры вывучэнні гісторыі роднага краю. Назвы горада, вёскі – гэта частка гісторыі населенага пункта, помнік мовы, сведкі мінулых стагоддзяў. Трэба памятаць, што для любога чалавека назва яго роднай мясціны – гэта тое, з чаго пачынаецца Радзіма, пагэтаму тэма актуальная ва ўсе часы.

Актуальнасць даследавання вызначаецца яшчэ і тым, што тапонімы маёй малой радзімы ў наш час хутка знікаюць або замяняюцца іншымі, таму іх даследаванне дасць магчымасць захаваць для будучых пакаленняў звесткі аб гістарычным мінулым мясцовасці.

Навізна. Дадзеная работа з’яўляецца адной з першых спроб даследавання тапанімікі тэрыторыі мікрараёна на поўдні нашай сталіцы. У гэтай сувязі вынікі даследавання, на мой погляд, з’яўляюцца вызначаным набыткам ведаў у вобласці ўяўленняў аб тапаніміцы Мінска і яго аколіц.

Метады даследавання:

  • тэарэтычныя ( аналіз, сінтэз, супастаўленне, абагульненне);
  • эмпірычныя ( назіранне, апытанне, гутарка).    

Даследаванне забяспечваецца дэталёвым аналізам разглядаемых матэрыялаў, супастаўленнем розных пунктаў гледжання на вывучаемую інфармацыю. Знаёмства з асновамі тапанімікі па кнігах Рогалева А. Ф. “Назвы Бацькаўшчыны: тапанімія Беларусі”, Адамовіча Я.М. “Мікратапанімічныя  назвы” дазволіла зразумець агульныя прынцыпы тапанімікі.

У кнізе  Ул. Юрэвіча “Слова жывое, роднае, гаваркое”знайшліся некаторыя звесткі аб назвах нашай мясцовасці, водных аб’ектах. 

Раскрыць сэнс назваў і гісторыю іх утварэння дапамаглі наступныя крыніцы: Рылюк Г.Я. “Истоки названий Беларуси”, Сапіжэнка В. Гісторыя малой радзімы – часцінка гісторыі краіны”, Шур В.В. “Уласныя імёны ў часе і прасторы”.

Каштоўны матэрыял па мікратапаніміі нашай мясцовасці быў сабраны ў ходзе гутарак са старажыламі, памяць якіх захоўвае не толькі падзеі, сведкамі якіх яны былі самі, але і ўсё пачутае ад сваіх бацькоў і дзядоў.

Такім чынам, выкарыстаная літаратура, а таксама гутаркі з мясцовым насельніцтвам дазволілі даследаванне тапонімаў мікрараёна Малінаўка  і яго ваколіц.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 

НАЗВЫ – ЛЮСТЭРКА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ

 

1.1. На месцы былых пасяленняў

 

Тып пасялення – гэта не толькі факт мовы і геаграфіі, але і сацыяльна-эканамічная гісторыя. Вывучэнне назваў тыпаў пасяленняў было б не поўным без уліку тэрмінаў, якія маюць значэнне “жыллё”, “пасяленне”, “горад”.

Адзначана вялікая колькасць назваў тыпаў пасяленняў[5,с.211].

Агульнаславянскі тэрмін горад сустракаецца ў назвах Загараддзе, Гародня, Гарадная, Гарадок, Гарадзішча.

У аснове шэрагу назваў выступае тэрмін двор – Стары Двор, Новы Двор,Задвор’е.

У мікрараёне Малінаўка захавалася назва Дворышча. Гэта назва паходзіць ад агульнаславянскага слова двор, якое ў старажытнай індаеўрапейскай мове азначала “дзверы”, “вароты”. Пачынаючы з  Х стагоддзя , у найбольш ранніх пісьмовых  дакументах  гэты тэрмін ужываўся ў розных значэннях. У старажытнасці двор быў вядомы як пасяленне хутарского тыпу. У прыватнасці, у старабеларускай мове асновай семантыкі гэтага слова быў “комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў з зямельнымі ўгоддзямі, сядзіба”. Дворышча – назва прыватнага сектара мікрараёна, які часткова захаваў ранейшыя асаблівасці комплекса пабудоў.

Народныя тэрміны воля, волька, вулька сфарміравалі многія беларускія назвы. Слова “воля” ва ўсходнеславянскіх назвах мае значэнні “жаданне”, “незалежнасць”,”свабода”. На Беларусі тэрмін “воля” адносіўся да пасяленняў на ўчастках зямлі, часткова вызваленых ад падаткаў. На ўсходзе Беларусі аналагам тэрміна “воля” з’яўляецца свабода (слобода). Дадзены тэрмін азначае “пасёлак”, сяло з жыхарамі , ускраіна горада. Менавіта па гэтых прыкметах названа вуліца на ўскраіне мікрараёна – Слабадская.

Аколіцай называлася паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна.  На тэрыторыі нашага мікрараёна аколіца спачатку мела некалькі дамоў, потым з’явілася цэлая вуліца ( цяпер Курганная) і некалькі розных завулкаў. Тэрыторыя цягнулася на 2-3 кіламетры. У ХХ стагоддзі тут у асноўным пражывалі далёкія і блізкія сваякі. Так вядома, што на працягу многіх гадоў аколіцу насялялі родзічы па прозвішчы Матусевічы. І зараз захавалася мясцовая назва – Матусевічаў выган. Ёсць меркаванне, што мясцовасць атрымала такую назву і ад прозвішча насельнікаў, і ад іх занятку (на выгане пасвілася жывёла). Пазней паселішча аколіца знаходзілася ў нашым мікрараёне ўздоўж сучаснай вуліцы Ясеніна да перасячэння з вуліцай Рафіева.

Асноўным тыпам паселішча з’яўлялася вёска [5,с.211].

Каля трыццаці васьмі гадоў таму назад на месцы сучаснага мікрараёна была вёска Малінаўка. Спачатку яна мела каля сарака двароў, потым значна вырасла. Хаты былі драўляныя, з саламянымі, пазней – з шыфернымі стрэхамі. Насельніцтва былой Малінаўкі – у асноўным сяляне, якія займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй.

Паступова вялося будаўніцтва новых раёнаў горада. З’явіўся і наш мікрараён. Аднымі з першых былі яго вуліцы Курганная, Ясеніна і Касманаўтаў. За мікрараёнам захавалася назва Малінаўка. Адкуль пайшла такая назва?

Слова “малінаўка” мае розныя значэнні:

  1. невялічкая светла-шэрая птушка;
  2. яблыня з ружаватымі кісла-салодкімі пладамі.

Ёсць меркаванне, што сваю назву мікрараён атрымаў усё ж такі ад назвы колішняй вёскі Малінаўка.

1.2  Тапонімы мікрараёна

Тапанімія народа ўяўляе сабой калектыўны твор народнага генія. Тапонімы служаць арыентыраміў часе і прасторы, ствараючы гісторыка-культурнае аблічча краіны [4,с.216].

Тапаніміка(ад грэцк. Τόπος – месца ды ὄνυμα – імя, назва) – раздзел анамастыкі, навука, якая вывучае геаграфічныя аб’екты (тапонімы), іх функцыянаванне, значэнне і паходжанне, структуру, развіццё і змяненне ў часе [4,с.213].

Геаграфічныя аб’екты нашага мікрараёна разнастайныя. Тут і прыродныя (узвышша, узгоркі, рэчка), і ўзнікшыя як вынік дзейнасці людзей (пасяленні, транспартныя шляхі) аб’екты, якія маюць свае назвы (Дадатак 1).

Класы тапонімаў

У залежнасці ад спецыфікі аб’екта намінацыі тапонімы мікрараёна можна раздзяліць на класы. Такім чынам, тапанімічны клас (клас тапонімаў, тапанімічная група) – гэта сума назваў аднатыпных геаграфічных аб’ектаў.

 

 

Дры-монімыыы

Дра-монімы

Урба-нонімыыы

Гело-німы

Гідро-німы

                                                               

 

 

Клас тапонімаў, які ўключае назвы водных аб’ектаў, называецца гідронімы. На тэрыторыі мікрараёна сустракаецца гідронім Мышка, назва невялікай рэчкі. Гэта назва ўтворана ад асновы мыш (жывёла). Рака мела многа мышыных нор, якія часткова захаваліся да нашагу часу.

Інакш раку Мышка называюць Мухля. Такая назва захавалася ў мясцовым фальклоры. Раней гэта рэчка называлася Лоша, што ў перакладзе са стараславянскай мовы азначае ласось. Гэта сведчыць, што ў нейкі час там вадзіўся ласось або, што больш праўдападобна, сюды ён прыходзіў на нераст.

Гелонімы – гэта клас тапонімаў, які ўключае назвы балот.

За вуліцай Сяргея Ясеніна недалёка ад МКАД, бліжэй да невялікага лесу, знаходзіцца балотца, якое мае назву Мохава. Назва вытворная ад тэрміна мохава – участак, пакрыты мохам. Раней на гэтым месцы было вялікае балота, і людзі выкарыстоўвалі з яго мох у гаспадарчых мэтах.

На тэрыторыі Малінаўкі ёсць лясы, скверы, паркі. Словы, якія абазначаюць гэтыя назвы – дрымонімы. Частка лесу мае назву Стары Гай. Там растуць у асноўным дубы. Мясцовыя жыхары ведаюць гэтую мясціну як грыбную. Даволі малады сквер уздоўж рэчкі Мышка атрымаў назву Паўднёва-Заходні. Назва звязана з суседнім мікрараёнам. Дзякуючы скверу злучаюцца два мікрараёны – Малінаўка і Паўднёвы Захад. Зараз гэты сквер носіць імя М. Паўлава.

Мікрараён Малінаўка ў раёне вуліцы Слабадская і МКАД звязваецца транспартным шляхам, які называецца Азярыцкі тракт. Шлях атрымаў такую назву ад напрамку на пасёлак Азярцо, які знаходзіцца ў 3-ох км ад Малінаўкі. Азярыцкі тракт – драмонім, характрэрны дадзенай мясцовасці. Акрамя яго ўжываецца яшчэ адна назва – Слабадскі праезд. Гэта транспартны шлях, які ідзе ад вуліцы Слабадская паралельна вуліцы Громава. Па назве гэтага шляху дадзена і назва вуліцы.

Адным са шматлікіх па колькасці назваў з’яўляецца клас урбанонімаў (ал лац. urbanas – гарадскі, грэч. ovyµa – імя). Дадзены клас адносіцца да назваў унутрыгарадскіх аб’ектаў – вуліц, перавулкаў, плошчаў і т.п.

Гадонімы – назвы лінейных унутрыгарадскіх аб’ектаў – вуліц, перавулкаў, праспектаў.

На тэрыторыі нашага мікрараёна знаходзяцца вуліцы Сяргея Ясеніна, Касманаўтаў, Рафіева, Громава, Слабадскі праезд, праспект Дзяржынскага.

 

1.3 Назвы невялікіх аб’ектаў

 

У апошнія гады не толькі сярод спецыялістаў, але і ў колах краязнаўчай грамадскасці пашырылася цікавасць да мікратапонімаў – назваў невялікіх прыродна-геаграфічных аб’ектаў: малых рэчак і ручаёў, балот, лясоў, палеткаў. Да мікратапонімаў адносяцца таксама і найменні асобных участкаў мясцовасці, палян у лесе, узгоркаў, вялізных камянёў. Мікратапонімы з’яўляюцца сваеасаблівай мовай зямлі, яны – частка культуры народа. І хоць вывучэннем як мікратапонімаў, так і ўсіх тапонімаў (геаграфічных назваў) займаецца тапанімія – спецыяльная частка анамастыкі, але без удзелу спецыялістаў іншых філалагічных навук, а таксама гісторыкаў, краязнаўцаў немагчыма сабраць і захаваць тую вялікую моўную спадчыну, якую пакінуі нам мінулыя стагоддзі ў выглядзе мікратапонімаў[1, с. 16].

Назва кожнай мясцінкі адметная, запамінальная. Калі называць яе па-навуковаму, то гэта гучыць так – мікратапонім ад грэчаскага мікрос (малы) і топос (мясціна) + оніма (імя).

Па колькасці адзінак мікратапанімія ў сотні разоў перавышае іншыя групы тапаніміі. У Беларусі мікратапанімія даследуецца з 1960-х гг. Мікратапонімы з'яўляюцца крыніцай для вывучэння мовынарода, яго геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі. У іх захоўваюцца ўказанні на рассяленне і заняткі людзей у мінулым, пра былыя паселішчы, раслінны і жывёльны свет края[1, с. 55].

Мяняюцца пакаленні людзей, сціраюцца з памяці розныя прадметы, бо выходзяць з ужытку, а назва застаецца, бо ёй карыстаюцца, арыентуюцца ў пэўным месцы.

Ведаючы мікратапонімы, можна беспамылкова трапіць у любое названае месца.

Мікратапонімы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі ў паўсядзённым жыцці для  ўдакладнення месца знаходжання чалавека ў час адпачынку ці працы, наяўнасці ў гэтых мясцінах прыродных дароў, пры ўспамінах аб  падзеях мінулага.

Свае назвы ўрочышчы часта  атрымлівалі  па імёнах, прозвішчах сваіх гаспадароў. Многія тапонімы звязаны з прыроднымі адметнасцямі тэрыторыі: назвамі лясоў, лугоў, дарог, вуліц.

Назвы невялікіх аб’ектаў мікрараёна.

Мікратапонімы, у якіх адлюстраваны асаблівасці  мясцовасці. 

Лексічнымі асновамі мясцовых мікратапонімаў паслужылі разнастайныя прыродна-геаграфічныя тэрміны. 

ГРУДОК - пясчанае поле на поўнач ад вуліцы Слабадской.

Мікратапонімы, у якіх адлюстраваны характар расліннага покрыва.

Безумоўна, ва ўсе часы важным жыватворным кампанентам вяскоўцаў выступаў лес. Назвы ўказваюць на знаходжанне лясных участкаў.

АРЭШНІК – лясок за паўтара кіламетра ад мікрараёна.

КАВАЛЁЎШЧЫНА – невялічкі ўчастак лесу за МКАД, каля якога, магчыма, жыў каваль.

УРОЧЫШЧА  ЛЯСНОЕ – тэрыторыя з лясным масівам, які прылягае да мікрараёна.

ХМЫЗНЯК - лясная мясціна за МКАД, побач з вуліцай Слабадская.

На некаторыя назвы паўплывалі змены ў навакольным ландшафце.

БЯРЭЗІНА – поле, на якім раней рос бярэзнік, пасля яго выкарчавалі.

Мікратапонімы, звязаныя з прыроднымі і штучнымі вадаёмамі.

Водныя аб’екты і гідралагічныя адметнасці мясцовасці таксама знайшлі адлюстраванне ў мясцовай мікратапаніміі.

МУХЛЯ – Парк імя Міхаіла Паўлава;  Мухля – народная назва ракі Лошыца, мясцовасць з невялічкай рэчкай і тэрыторыяй, якая да яе прылягае.

Мікратапонімы, у аснове якіх адлюстраваны ранейшыя назвы аб’ектаў.

ПАДСАДЫ – мясцовасць з правага боку за перакрыжаваннем вуліц С.Ясеніна і Касманаўтаў, дзе раней быў стары сад.

СТАРЫ ДВОР – тэрыторыя былога гаспадарчага двара, дзе знаходзілася ферма.

Мікратапонімы, якія адлюстроўваюць назвы шляхоў.

У ранейшыя часы праз тэрыторыю мясцовасці праходзіў шлях, які звязваў былую вёску Малінаўка і вёску Азярцо. І сёння ў гаворцы старажылаў выкарыстоўваецца мікратапонім  Азярыцкі  тракт.

АЗЯРЫЦКІ ТРАКТ – дарога, якая злучае вуліцы Слабадскую, Слабадскі праезд і вёску Азярцо.

НА ШЧАМЫСЛІЦУ – шлях, які вядзе з праспекта Дзяржынскага  ў Брэсцкім напрамку на аграгарадок Шчамысліца.

СЛАБАДСКІ ПРАЕЗДтранспартны шлях, які ідзе ад вуліцы Слабадская паралельна вуліцы Громава. Па назве гэтага шляху дадзена і назва вуліцы.

Мікратапонімы, якія звязаны з прыватнай ўласнасцю на зямлю, лес, іншую маёмасць.

ДЗЯМ’ЯНАЎ ЛУЖОК – луг, каля якога жыў чалавек з такім іменем; знаходзіцца за вуліцай С.Ясеніна.

МАТУСЕВІЧАЎ ВЫГАН – месца выпасу жывёлы, названае па прозвішчы аднаго з гаспадароў, што жыў у канцы вуліцы Курганнай і меў вялікі статак жывёлы.

Назва больш позняя па паходжанні.

НОВЫЯ ДОМІКІ – вуліца з двума дзясяткаміновых двухпавярховых катэджаў, размешчаная паміж вуліцамі Громава, С.Ясеніна і невялічкай вёскай Дружба.

Такім чынам, некаторыя мікраапонімы ўзніклі па прычыне іх неабходнасці. Яны станавіліся неабходнымі для людзей у паўсядзённых зносінах з навакольнай рэальнасцю. Патрэбна было адрозніваць аб’екты, іх месцазнаходжанне [1, с. 46].

 .

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

У рабоце, прысвечанай даследаванню тапанімікі маёй малой радзімы, я імкнулася выявіць і сістэматызаваць тапонімы нашай мясцовасці, вызначыць фактары, якія паўплывалі на іх утварэнне і змяненне. На працэс фарміравання тапаніміі наклалі свой адбітак і геаграфічнае становішча, і тыя гістарычныя працэсы, што адбываліся на тэрыторыі.

Прааналізаваўшы тапанімічную прастору мікрараёна Малінаўка і яго ваколіц, я прыйшла да наступных вывадаў:

-                      многія тапонімы звязаны з прыроднымі адметнасцямі тэрыторыі: назвамі лясоў, лугоў, дарог, вуліц;

-                      мікратапонімы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі ў паўсядзённым жыцці для  ўдакладнення месца знаходжання чалавека ў час адпачынку ці працы, наяўнасці ў гэтых мясцінах прыродных дароў, пры ўспамінах аб  падзеях мінулага;

-                      некаторыя мікратапонімы ўзніклі па назве ранейшага аб’екта, які больш не існуе;

-                      назвы расказваюць нам аб былой прыродзе месцаў, аб тым, з якімі легендамі звязвалі іх людзі (Дадатак 4). 

Практычным вынікам даследавання стаў слоўнік тапанімічных аб’ектаў, складзены на аснове дадзеных навуковай літаратуры і вынікаў самастойных пошукаў (Дадатак 2). Зроблена спроба нанесці мікратапонімы на карту мікрараёна (Дадатак 3).

Сабраны матэрыял можа быць запатрабаваны для правядзення экскурсій. Яго можна таксама выкарыстаць на ўроках гісторыі і геаграфіі, беларускай мовы і літаратуры, падчас правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў краязнаўчай тэматыкі.

Вытокі назваў населішчаў, не нанесеных на геаграфічныя карты, у мінулым. Нам усім, хто любіць сваю малую радзіму, каму дарагая маці- Беларусь, трэба шанаваць, захаваць для наступных пакаленняў тыя звесткі, што назапашаны пра мінулае нашых паселішчаў, урочышчаў, пра ўзнікненне іх назваў. Бо, як згадвае беларускі пісьменнік Г. Марчук,  “напісанае застаецца, а ненапісанае забываецца”. Мяркую, што маё даследаванне дапаможа зберагчы гэты бясцэнны скарб.

 

 

 

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Адамовіч,  Я.М. Мікратапанімічныя назвы / Пад рэд. Ф.Янкоўскага. – Мінск, 2011.
  2. Зігуля, Н. Куточак Беларусі - маленькая радзіма : вандроўка патрыёта / Нэлі Зігуля // Звязда. – 2018. – 4 снежня. – с.1, 4.
  3. Лыч, Л.М. Назвы  зямлі  беларускай. Мінск, 2014.

4.     Рогалеў, А. Ф. Назвы Бацькаўшчыны: тапанімія Беларусі/ А. Ф.

Рогалеў. – Мінск, 2011. – 216 с.

5.     Рылюк, Г.Я. “Истоки названий Беларуси” – Минск.2009 -211с.

  1. Сапіжэнка, В. Гісторыя малой радзімы – часцінка гісторыі краіны :   / Валянціна Сапіжэнка // Звязда. – 2019. –  5 лютага. – с. 5.
  2.  Шур, В.В. Уласныя імёны ў часе і прасторы. Мінск,НІА, 2016.

8.     Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаваркое…Мінск, “Юнацтва”,2002.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 1

Мясціны мікрараёна і  яго ваколіц

 

 Рака Мышка (Мухля)

 

 

 

 

 

 

 

 Балотца  Мохава

 

 Стары Гай

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Азярыцкі  тракт

 

 

  Шлях “На Шчамысліцу”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  прыватны сектар Дворышча

 

 

 Новыя домікі  - вуліца з двума дзясяткаміновых двухпавярховых катэджаў, размешчаная  паміж вуліцамі Громава,  С.Ясеніна і невялічкай вёскай Дружба.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падсады - мясцовасць з правага боку за перакрыжаваннем вуліц С.Ясеніна і Касманаўтаў, дзе раней быў стары сад (цяпер тэрыторыя, якая прылягае да  гімназіі № 174)

 

 

 

Стары Двор – тэрыторыя былога гаспадарчага двара, дзе знаходзілася ферма

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзям’янаў Лужок - луг, каля якога жыў чалавек з такім іменем; знаходзіцца за вуліцай С.Ясеніна

 

 Матусевічаў выган – месца выпасу жывёлы, названае па прозвішчы аднаго з гаспадароў, што жыў у канцы вуліцы Курганнай і меў вялікі статак жывёлы

ДАДАТАК 2

 

СЛОЎНІК ТАПАНІМІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ

 

АЗЯРЫЦКІ ТРАКТ—дарога, якая злучае вуліцы Слабадскую, Слабадскі праезд  і вёску Азярцо.

АРЭШНІК -  лясок за паўтара кіламетра ад мікрараёна.

АСІНКІ  - участак лесу, дзе расце многа гэтых дрэў; мясцовасць за аўтарынкам.

БЯРЭЗІНА – поле, на якім раней рос бярэзнік, пасля яго выкарчавалі.

ГРУДОК - пясчанае поле на поўнач ад  вуліцы Слабадской.

ДЗЯМ’ЯНАЎ ЛУЖОК - луг, каля якога жыў чалавек з такім іменем; знаходзіцца за вуліцай С.Ясеніна.

КАВАЛЁЎШЧЫНА – невялічкі ўчастак лесу за МКАД, каля якога, магчыма, жыў каваль.

МАТУСЕВІЧАЎ ВЫГАН – месца выпасу жывёлы, названае па прозвішчы аднаго з гаспадароў, што жыў у канцы вуліцы Курганнай і меў вялікі статак жывёлы

МОХАВА – месца,  дзе раней было невялікае балота.  Назва вытворная ад тэрміна мохава – участак, пакрыты мохам.

МУХЛЯ – Парк імя Міхаіла Паўлава;  Мухля – народная назва ракі Лошыца, мясцовасць з невялічкай рэчкай і тэрыторыяй, якая да яе прылягае.

МЫШКА - назва невялікай рэчкі. Гэта назва ўтворана ад асновы мыш (жывёла). Рака мела многа мышыных нор, якія часткова захаваліся да нашага часу.

НОВЫЯ ДОМІКІ  - вуліца з чатырма дзясяткамі новых двухпавярховых катэджаў, размешчаная  паміж вуліцамі Громава,  С.Ясеніна і невялічкай вёскай Дружба.

НА  ШЧАМЫСЛІЦУ – шлях, які вядзе з праспекта Дзяржынскага  ў Брэсцкім напрамку на аграгарадок Шчамысліца. 

ПАДСАДЫ - мясцовасць з правага боку за перакрыжаваннем вуліц С.Ясеніна і Касманаўтаў, дзе раней быў стары сад.

СТАРЫ ГАЙ - частка лесу за мікрараёнам,  дзе  растуць у асноўным дубы

СТАРЫ ДВОР – тэрыторыя былога гаспадарчага двара, дзе раней знаходзілася ферма

УРОЧЫШЧА  ЛЯСНОЕ – тэрыторыя з лясным масівам, які прылягае да мікрараёна.

ХМЫЗНЯК - лясная мясціна  за МКАД,  побач з вуліцай Слабадская.

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 4

   Шмат легенд і паданняў тоіць у сабе кожны куточак нашай зямлі.І наш абавязак – сабраць усе даступныя звесткі пра мінуўшчыну мясцовасці, каб мець магчымасць азнаёміцца з тымі легендамі і паданнямі, якія захаваліся да нашага часу. І што вельмі важна яшчэ – зацікавіць тых, хто мае інтарэс да гісторыі малой радзімы.

Мясцовыя легенды і паданні

Алешнік

Частка тэрыторыі мікрараёна, дзе раней быў альховы лес. У даваенны час на яе месцы знаходзілася некалькі хат. Калі стварылі калгас, было вырашана  пабудаваць пасёлак. Недалёка знаходзіўся алешнік. Людзі вазілі з лесу дрэвы алешыны і будавалі з іх хаты. Адсюль і пайшла назва  Алешнік.
(Запісана ў жніўні 2021 года  са слоў жыхаркі мікрараёна  Крупянковай  Ніны Мікітаўны, 1948 года нараджэння)

Матусевічаў выган

 Калі яшчэ была ферма,  яе загадчыкам з’яўляўся  чалавек па прозвішчы Матусевіч.  Пазней, калі ферму расфарміравалі і далучылі да суседняга калгаса, Матусевіч завёў сваю ўласную гаспадарку (некалькі кароў і коз) і пасвіў на свабодным тады яшчэ месцы. Тое месца сталі называць Матусевічаў выган.

(Запісана 2 ліпеня 2021  года са слоў жыхаркі мікрараёна   Астроўскай Аляксандры Сяргееўны, 1952   года нараджэння)

Рака Мышка (Мухля)

Раней на берагах рэчкі было шмат мышыных нор. Мышы, калі падыходзілі людзі, вядома, разбягаліся. А вось у адным месцы заўсёды амаль нерухома сядзела маленькая мышка, якая ні на кога  не звяртала ўвагі.  Жыхары доўга назіралі  гэта.  Калі мышка знікла і больш не з’яўлялася, людзі вырашылі назваць рэчку  Мышка.

(Запісана  ў верасні  2022  года са слоў жыхаркі мікрараёна Тарасевіч Іны Іванаўны, 1959   года нараджэння)

Некаторыя  паданні

Непадалёку ад гэтай мясцовасці стаяў княжацкі маёнтак. Праз яго ваколіцы працякала безымянная рака, на беразе якой жыў бедны баярын Мышка з прыгожай дачкой. Княжацкі леннік, сустрэўшы яе аднойчы, спрабаваў спакусіць. Ратуючыся, яна кінулася ў раку і загінула. Вестка пра яе смерць абляцела ўсе ваколіцы. Народ у памяць аб дзяўчыне назваў безымянную раку Мышка.

У другім паданні гаворыцца наступнае. Даўным-даўно маленькую вёску, якая была на беразе рэчкі, што не мела ніякай назвы, ледзь не  знішчыў пажар. Людзі ў той час жылі адной вялікай сям'ёй. Яны насілі ваду з рэчкі, патушылі пажар.

  Талакой адбудавалі спаленую хату. Калі  сабраліся ў ёй, убачылі маленькую мышку.  Тады  вырашылі даць назву  рэчкі – Мышка.

( Расказала Міклашэвіч Валянціна Лявонцьеўна,  жыхарка мікрараёна, былая настаўніца гісторыі.) 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Так же можно почитать...


 25.08.2026 

География в новом учебном году: городская секция педагогов прошла в Московском районе

подробнее...

 24.08.2026 

С 25 августа по 5 сентября в Беларуси пройдет профилактическая акция «Внимание — дети!»

подробнее...

 21.08.2026 

Городская секция учителей иностранного языка: подготовка к новому учебному году

подробнее...

 20.08.2026 

Единый день информирования: экологическая культура и ответственность каждого

подробнее...

 19.08.2026 

Новые факультативы по финансовой грамотности, инженерной физике и инструментальному музицированию появятся в школах

подробнее...

 17.08.2026 

Лето заканчивается — кибербезопасность остаётся: рекомендации по защите цифровых данных

подробнее...

 14.08.2026 

«Мама, мне позвонил милиционер»: как мошенники играют на доверии детей и опустошают семейные счета

подробнее...

 14.08.2026 

Старт нового творческого сезона: Центр «Ранак» объявляет набор в кружки

подробнее...

 13.08.2026 

"Закладка" или "пересылка": как наркотик меняет статус школьника на обвиняемого

подробнее...

 12.08.2026 

В Московском районе прошел турнир по настольному теннису среди детей и подростков

подробнее...

 11.08.2026 

О правилах безопасности на пешеходных переходах

подробнее...

 10.08.2026 

В Московском районе продолжается ежегодная приемка учреждений образования к новому учебному году

подробнее...

 07.08.2026 

Профилактика экстремизма в молодежной среде

подробнее...

 06.08.2026 

Новации в организации школьного питания с 1 сентября 2026 года

подробнее...

 05.08.2026 

Комиссия по приемке школ продолжает оценивать готовность учреждений образования Московского района к новому учебному году

подробнее...

 04.08.2026 

О единовременной материальной помощи многодетным семьям к началу учебного года

подробнее...

 04.08.2026 

В Беларуси диспансеризация детского населения проводится непрерывно в течение всего календарного года.

подробнее...

 03.08.2026 

Напоминаем о правилах безопасной езды на велосипеде

подробнее...