Новости
21.02.2024
Цёплы і душэўны настрой стварылі мерапрыемствы, якія прайшлі пад дэвізам "Родная мова- жыцця аснова"
Дзень роднай мовы ў ДУА "Гімназія №61 г. Мiнска" заўсёды з'яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стала выключэннем і сённяшняе свята. Цёплы і душэўны настрой стварылі мерапрыемствы, якія прайшлі пад дэвізам "Родная мова- жыцця аснова".
З самай раніцы вучні і настаўнікі гімназіі трапілі ў свет беларускіх традыцый, пакаштавалі беларускія стравы і прынялі ўдзел дзень флэш-батле "Гуляем разам".
А на кожным перапынку вучняў чакалі, тэматычныя пляцоўкі: "Вітанкі буслянятам"(майстар- клас), "Мясцовыя разынкі", "Беларуская кухня", "Моўны калейдаскоп", караоке "Спяваем па-беларуску", дзе яны з задавальненнем спявалі беларускія песні,
аднаўлялі прыказкі прымаўкі, адгадвалі загадкі, узгадвалі беларускія традыцыйныя стравы.
У кожным куточку гімназіі гучала шчырае роднае слова.
Цудоўны настрой і незабыўнае ўражанне пакінула гэта свята ва ўсіх.
Так же можно почитать...