Архив новостей
04.11.2020
4 лістапада на базе ДУА “Гімназія №146 г.Мінска” прайшоў конкурс па беларускай мове і беларускай літаратуры “ Валошка”
На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №146 г. Мінска” ўпершыню ў раёне прайшоў конкурс па беларускай мове і беларускай літаратуры “ Валошка”, у якім прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў. Удзельнікаў конкурсу віталі дырэктар гімназіі Бондарава С.В., кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання Кійко В.У. Перад пачаткам кожны ўдзельнік атрымаў сімвал творчага конкурсу – кветку валошку, якая была зроблена ў падарунак вучнямі гімназіі. Конкурс складаўся з двух этапаў: комплекснай работы і працы з тэкстам. Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Вучні паказалі добрае веданне прадметаў беларуская мова і беларуская літаратура.

Так же можно почитать...