Архив новостей
25.02.2020
В преддверии Международного дня родного языка в ГУО "Гимназия №174 г.Минска" прошел конкурс «Сэрцам роднага слова краніся»
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў гімназіі № 174 г.Мінскаадбыўся раённы конкурс чытальнікаў «Сэрцам роднага слова краніся». Два дні працягвалася сапраўднае свята, накіраванае на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне ў школьнікаў цікавасці да твораў айчынных пісьменнікаў.
Падчас творчага спаборніцтва вучні навучальных устаноў Маскоўскага раёна г.Мінска чыталі вершы класікаў і сучасных аўтараў. Тэматыка самая разнастайная. Членаў журы ўразілі акцёрскае майстэрства выканаўцаў, выразнасць маўлення і кампазіцыйная цэласнасць выступлення. Усе чытальнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна.




Так же можно почитать...