Архіў навін
03.11.2022
3 лістапада 2022 года ў Маскоўскім раёне прайшоў конкурс па беларускай мове і беларускай літаратуры «Валошка» для вучняў 7-8 класаў
3 лістапада 2022 года ў Маскоўскім раёне на базе дзяржаўнай установы адукацыі ГУО «Гімназія №146 г. Мінска» прайшоў конкурс па беларускай мове і беларускай літаратуры «Валошка» для вучняў 7-8 класаў, які сёлета быў прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Перад пачаткам кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак сімвал творчага конкурсу – кветку валошку, зробленую вучнямі гімназіі.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічала метадыст МГІРА Душэўская Валянціна Лявонцьеўна, якая разам з удзельнікамі атрымала пазітыўны зарад энергіі ад выступлення фальклорнага ансамбля гімназіі “Лянок” і харэаграфічнага гурта “Аблокі”.
Конкурс “Валошка” прайшоў на высокім узроўні. Вучні паказалі добрае веданне прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

Так же можно почитать...