Функцыі упраўлення па адукацыі | Ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска
РусскийБеларускi
 
Режим работы:
Пн-Чт: 8:45-18:00
Пт: 8:45-16:45
Перерыв: 13:00-14:00
Сб-Вс, праздн. дни – вых.
Рэжым працы:
Пн-Чац: 8:45-18:00
Пт: 8:45-16:45
Перапынак: 13:00-14:00
Сб-Няд, святочныя дні – вых.

Функцыі упраўлення па адукацыі

Ўпраўленне па адукацыі з'яўляецца структурным падраздзяленнем адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска

Асноўныя функцыі:

  • аналізуе стан і прагназуе развіццё адукацыі, аховы дзяцінства ў раёне і вызначае прыярытэтныя напрамкі развіцця;
  • забяспечвае захаванне сеткі дзіцячых дашкольных устаноў;
  • аналізуе і кантралюе выкананне ў раёне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншых заканадаўчых актаў у сферы адукацыі, аховы дзяцінства;
  • распрацоўвае праекты раённых праграм у галіне адукацыі, аховы дзяцінства;
  • ажыццяўляе вучэбна-метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці ўсіх навучальных устаноў і іншых устаноў сістэмы адукацыі незалежна ад ведамаснай прыналежнасці па пытаннях адукацыі, аховы дзяцінства;
  • узгадняе навучальныя планы, забяспечвае ўстановы адукацыі падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі, вучэбна-метадычнымi i iншымi сродкамi навучання, асноўнай школьнай дакументацыяй;
  • арганізуе і праводзіць раённыя мерапрыемствы для вучняў, алімпіяды, спартакіяды, конкурсы, камплектуе дзецьмі дзіцячыя дашкольныя ўстановы;
  • абараняе законныя правы і інтарэсы ўсіх суб'ектаў і ўстаноў адукацыі, удзельнічае сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі ў ажыццяўленні мерапрыемстваў па паляпшэнню сацыяльна-бытавых умоў работнікаў адукацыі;
  • распрацоўвае і рэалізуе меры па развіцці сістэмы інфармацыі ў галіне адукацыі, аховы дзяцінства, забяспечвае прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку статыстычных дадзеных адпаведным установам і камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама;
  • арганізуе прыём грамадзян, разглядае іх прапановы, лісты, скаргі, заявы, прымае па iх адпаведныя меры;
  • стварае камісіі па вывучэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі, вызначае іх паўнамоцтвы, кіруе іх работай;
  • ажыццяўляе iншыя функцыi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.

Якія вырашаюцца пытанні:

  • забеспячэнне функцыянавання і развіццё сеткі ўстаноў адукацыі, якія адносяцца да вядзення кіравання;
  • кантроль за забеспячэннем якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, аховы дзяцінства, функцыянаваннем сістэмы адукацыі ў раёне;
  • арганізацыя атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома;
  • абарона правоў непаўналетніх, афармленне дазваленчых дакументаў па здзелках з кватэрамі, дзе пражываюць непаўналетнія дзеці (прыватызацыя, ўступленне або адмова ад спадчыны);
  • вызначэнне дзяцей ва ўстановы адукацыі без рэгістрацыі ў г.Мінску;
  • вызначэнне дзяцей у дзіцячыя дашкольныя ўстановы;
  • арганізацыя правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі экстэрнам;
  • ўстанаўленне апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;
  • змена прозвішча непаўналетніх;
  • пытанні працаўладкавання ва ўстановы адукацыі раёна;
  • афармленне пенсіі супрацоўнікам устаноў адукацыі раёна.