Архіў навін | Ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска
РусскийБеларускi
 
ул. Алiбегава, 19, г. Мiнск, 220116,
+375 (17) 376-84-68, mosue@minsk.edu.by
Рэжым працы:
Пн-Чац: 8:45-18:00
Пт: 8:45-16:45
Перапынак: 13:00-14:00
Сб-Няд, святочныя дні – вых.

Архіў навін

26.02.2018

Прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”

Свята роднага слова, свята паэзіі

 

Сярод насычаных будняў  сталічнай гімназіі № 174 Маскоўскага раёна святы таксама займаюць значнае месца. Канцэрты, сустрэчы, фестывалі, розныя агляды напаўняюць кіпучае школьнае жыццё.  Яны з’яўляюцца складальнікамі  добрых традыцый.  Ёсць некаторыя адметнасці, па чым  пазнаецца наша ўстанова. Напрыклад,  Міжнародная маладзёжная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа”, якая ў гэтым годзе на базе гімназіі пройдзе ўжо ў адзінаццаты раз.

А раённы конкурс чытальнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”  праходзіў ў нашай гімназіі ўпершыню. Ініцыятыва была падтрымана упраўленнем адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска. Было вырашана, прысвяціць такі конкурс Міжнароднаму   дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Да гэтага свята ў гімназіі былі запланаваны інфармацыйныя гадзіны, акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, кніжныя выставы, конкурсы малюнкаў. Але конкурс чытальнікаў, які сабраў вучняў практычна ўсіх навучальных устаноў раёна, стаў найбольш маштабным.

Мэтай дадзенага мерапрыемства было наступнае:  абуджаць у вучняў цікавасць да літаратуры; выхоўваць патрыятычныя пачуцці  і паважлівыя адносіны да роднай мовы. Дэвізам стала: “Няхай гучыць роднае слова!”

Конкурс сабраў сотні ўдзельнікаў, і таму вырашана было правесці яго ў тры дні: з 21 па 23 лютага і, вядома, па ўзроставых катэгорыях.

На працягу трох дзён гімназія сустракала наведвальнікаў. Гэта былі вучні і настаўнікі, бацькі. Ганаровымі гасцямі сталі паэт і публіцыст Трафімчук Мікалай Мікалаевіч,  дзіцячая пісьменніца Яніч Яна Паўлаўна. І кожны раз ва ўрачыстай абстаноўцы з прывітальным словам звярталася да ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктар гімназіі М.Ф. Вайцянкова, выступалі творчыя калектывы. І з вуснаў вучняў гучала роднае слова…

Тэматыка вершаў была самая разнастайная. Чыталіся радкі твораў як класікаў, так і маладых паэтаў. Усё ж перавагу атрымалі  творы Я.Коласа, М. Багдановіча, П.Броўкі, М.Танка, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча.

 Цікавасць выклікала намінацыя “Уласныя вершы”. Вучні прапанавалі свае першыя спробы пяра, падзяліліся думкамі і пачуццямі. Іх вершы былі пра Радзіму, родны горад, маці, тату, сяброўства, мір і вайну – пра ўсё, што хвалюе дзяцей і падлеткаў. Асабліва  ўразілі сваімі вершамі Кржэмінскі Арцём, Літоўчанка Паліна, Палонік Аляксандр, Фрамянкова Іна.

Некаторыя ўдзельнікі выступалі ў музычным суправаджэнні, інсцэніравалі  творы. Удзячныя гледачы падтрымлівалі аплыдысментамі кожнага ўдзельніка конкурсу.

Журы, у складзе пісьменнікаў,  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з розных устаноў адукацыі раёна, выкладчыкаў тэатральнага майстэрства. вызначыла пераможцаў.

У малодшай узроставай групе (1-4 класы) : Граздова Кіра (СШ № 67), Цітоў Іван ( СШ № 101), Курс Аліса (СШ № 9), Маісеева Кацярына (ЦДАДзіМ “Ранак”), Наздрына Фрося (ЦДАДзіМ “Ранак”), Сабайдакова Ганна (гімназія №174).

Сярод 5 - 8 класаў: Тонкевіч Ліна (гімназія №61), Насякайла  Мелання  (гімназія №174), Ракоўская Марына (СШ № 161), Наскоў Міхаіл (СШ № 154), Харольская Марыя ( гімназія № 10).

У старэйшай узроставай групе перамаглі Хадкевіч Арына (гімназія №174) і Сінюк Дар’я (СШ № 208).

Раённы конкурс чытальнікаў пакінуў шмат цудоўных уражанняў. Самае, бадай, галоўнае – гэта тое, што адбылася такая сустрэча, свята роднай мовы.

Што такое родная мова? Зразумела, кожны з нас адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. Для вучняў, якія сабраліся на гэты конкурс, родная мова — гэта вялікі скарб, з дапамогай якога яны выказвалі свае думкі, пачуцці, уражанні, перажыванні... Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі.

Хочацца спадзявацца, што такія мерапрыемствы, якія згуртоўваюць людзей, абуджаюць цікавасць да роднай мовы і літаратуры, прывіваюць захапленне нашай культурай, стануць добрай традыцыяй у нашым раёне.

   Ганна Казлова,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 174 г. Мінска

 


Так же можно почитать...


 27.08.2020 

С 27 июля по 21 августа проходит городская благотворительная акция «Собери портфель первокласснику»

больш падрабязна ...

 06.08.2020 

5 августа учащиеся учреждений образования Московского района г. Минска посетили сеанс массового катания в СДЮШОР по фигурному катанию

больш падрабязна ...

 05.08.2020 

4 августа в сквере им. Г.К. Жукова проходили спортивные мероприятия, в рамках районной акции «Лето-пора активная!»

больш падрабязна ...

 04.08.2020 

С 3 по 28 августа проходит уже ставшая традиционной городская акция «Лето – пора активная!»

больш падрабязна ...